Віктарына да Дня Волі

Праект ePramova сумесна з Часопісам ARCHE-Пачатак запрашае ўсіх прыняць удзел у віктарыне з нагоды Дня Волі, які святкуецца 25 сакавіка, і выйграць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія купіш не ў кожнай кнігарні.



paspart3.png

25 сакавіка 98 гадоў таму беларускі народ заявіў, што Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) аб'яўляецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. БНР была першай беларускай рэспублікай. Яна заклала асновы нацыянальнай дзяржавы, якіх беларусы прытрымліваюцца па гэты дзень.

 

Беларусы павінны ведаць пра першыя крокі і дасягненні суверэннай беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Мы ўпэўненыя, што, прайшоўшы гэтую віктарыну, кожны паглыбіць свае веды, а таксама азнаёміцца з унікальнымі фотаздымкамі і іншымі гістарычнымі матэрыяламі.

 

Пераможцы віктарыны - удзельнікі, якія хутчэй за ўсіх правільна адкажуць на 20 пытанняў. Тры першых атрымаюць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху (адну з сямі на выбар). А таксама! Першых дзесяць удзельнікаў атрымаюць высакаякасную факсімільную копію дыпламатычнагапашпарта Прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча.

paspart2.png

paspart.jpg