Vilnia. Volia. Volski

11 кастрычніка ў віленскай Teatro Arena адбудзецца прэзентацыя новага альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Гледачам абяцаюць бясплатныя візы.



vilnia_volia_volski.jpg

Канцэртная праграма атрымала назву «Vilnia.Volia.Volski», у яе ўвойдуць усе песні з альбому «Грамадазнаўства», а таксама найлепшыя песні Вольскага ўсіх часоў – ад часоў «Мроі» да апошніх музычных праектаў. Канцэрт будзе электрычным, у ім возьмуць удзел у тым ліку музыкі з Нарвегіі, якія бралі ўдзел у запісе дыску.
Традыцыйна для буйных беларускіх канцэртаў у Вільні візы для гледачоў з Беларусі будуць выдавацца бясплатна. Квіткі пачнуць прадавацца з 29 жніўня.
Іх кошт — ад 350 000 (танцпляц). Для тых, хто мае візу найлепшы спосаб набыць квіток — праз TicketPro.
Усе даведкі можна атрымаць на сайце беларускага арганізатара канцэрту — агенцыі «Шаблі» ці па нумару +375 33 6555596.
tuzin.fm