Вішнёвы фэст у Глыбокім
Горад Глыбокае Віцебскай вобласці рыхтуецца абвясціць сябе вішнёвай сталіцай Беларусі. Але для пачатку правядзе вішнёвы фэст, падрыхтоўка да якога ўжо пачалася. Дагэтуль вішнёвая слава Глыбокага перадаецца з вуха на вуха, і ў дні збору ўраджаю прыцягвае ў мястэчка нямала запаслівых гаспадароў. Кажа краязнаўца, галоўны рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун:
Фота radiomir.by
— Горад хоча знайсці сваё месца ў развіцці турызму, папулярызацыі гісторыі, культуры. Тое, што глыбоцкія вішні славяцца — гэта я з дзяцінства ведаю. Гэта не дзіўна, калі ў
Мёрах жоравы і журавіны, то калі ў Глыбокім будзе такі вішнёвы фэст, будзе супер!
Праграма вішнёвага фэсту ў Глыбокім ужо вярстаецца. У яе ўвойдуць кулінарнае шоу, забаўляльныя праграмы з вішнёвым падтэкстам, але галоўнай падзеяй стане вішнёвы кірмаш. Увесну глыбачане збіраюцца
закласці вішнёвы сад з дрэвамі з розных куткоў свету.
Беларускае Радыё Рацыя