Вядомы мінскі мастацтвазнаўца Мікіта Моніч запусціў свой праект «Каля культуры»
Моніч вядомы як эрудыт, які ведае некалькі моў, і бліскучы папулярызатар мастацтва, на яго экскурсіі заўжды збіраліся дзясяткі захопленых слухачоў.
Вядомы мінскі мастацтвазнаўца Мікіта Моніч запусціў свой праект «Каля культуры».
Моніч вядомы як эрудыт, які ведае некалькі моў, і бліскучы папулярызатар мастацтва, на яго экскурсіі заўжды збіраліся дзясяткі захопленых слухачоў.
Да 2020 года ён працаваў экскурсаводам у Нацыянальным мастацкім музеі. Пасля пачатку справы «Белгазпрамбанка» ён напісаў верш, прысвечаны Аляксандру Лукашэнку і карціне «Ева» Хаіма Суціна, якая была «затрыманая» разам з іншымі творамі. У выніку Моніч быў вымушаны звольніцца з музея.