Вялікі VELO_ve Music Fest запускае сезон бясплатных хатніх вечарынак

Модныя хлопцы і дзяўчаты, рыхтуйцеся прыліпнуць да экранаў гаджэтаў. Ужо 24 красавіка на платформе VELO_ve Music Fest пройдзе першая чатырохгадзінная трансляцыя.

anons_a4.jpg


З 24 красавіка ў Беларусі стартуе новая хваля музычных анлайн-вечарынак розных жанраў і тэматык, ад року да фламенка, з самых нечаканых пляцовак сталіцы. Ад Мінскага мора да андэграўндных месцаў, не выходзячы з хаты.

 

-9 інтэрактыўных трансляцый

- андэграўнд-пляцоўкі

- модныя кірункі і вядомыя артысты

 - падарункі і бонусы

 

#VELO_ve

 

Арганізатары VELO_ve Music Festабяцаюць гледачам не проста бясплатны і модны кантэнт, а жывы ўдзел у музычных трансляцыях разам з лепшымі артыстамі і вядомым на ўвесь тусовы Мінск вядучым — Андрэем Бондам. Менавіта ён будзе камунікаваць з гледачамі падчас эфіраў, распавядаць неверагодныя факты, праводзіць экскурсіі па андэграўндных лакацыях і падорыць не толькі сваю непаўторную харызму, але і дарагія прызы. І за ўсё гэта задавальненне вы нічога не плаціце.

Такім чынам, модныя хлопцы і дзяўчаты, рыхтуйцеся прыліпнуць да экранаў гаджэтаў. Ужо 24 красавіка на платформе VELO_ve Music Fest пройдзе першая чатырохгадзінная трансляцыя.

VELO_ve Джаз

 

Адкрывае музычны сезон бясплатных анлайн-вечарынак VELO_ve Джаз з пляцоўкі, па якой сапраўды ўжо ўсё засумавалі — у галерэі сучаснага мастацтва DK Gallery. Увесь вечар можна будзе тусавацца пад віртуознае выкананне джаза ад MIKHAIL PHILIPENYA QUARTET. Яркі прадстаўнік джазавай сцэны Беларусі, гітарыст гурта «Яблочный Чай» выступіць з новай аўтарскай праграмай — сімбіёзам джаза, фламенка, этна, неверагоднай музычнай думкі і душы, поўнай пытанняў і пошукаў.

 

Але не будзем забягаць наперад, падрабязнасці раскажа вядучы Андрэй Бонд. Дарэчы, падчас гэтай анлайн-трансляцыі, у якасці бонуса, ён абяцае гледачам падрабязную экскурсію па новых модных выставах DK Gallery. Ну і, вядома, жывыя размовы і раздачу падарункаў ад VELO. Не забывайце таксама рабіць гісторыі з хатняй анлайн-вечары, каб адчуваць маштаб. Галоўны хэштэг музычнага сезону #VELO_VE

 

Калі: 24 красавіка  

Дзе: анлайн-платформа  VELO_ve Music Fest

Пачатак: 20.00

Далей у сезоне VELO_ve Music Fest:

29.04 – VELO_ve Music — Shuma

01.05 – VELO_ve Тэхна

08.05 – VELO_ve Фламенка

13.05 – VELO_ve Music- Mustelide

15.05 – VELO_ve Хіп-Хоп

22.05 – VELO_ve Music — Goom Gum (SPB)

27.05 – VELO_ve Music — AKUTE

29.05 – VELO_ve Кавер

Далей у раскладзе могуць быць невялікія змены




anons_a4__1_.jpg


Падрабязнасці кожнай трансляцыі VELO_ve Music Fest арганізатары будуць размяшчаць напярэдадні правядзення. А пакуль вы чакаеце новай трансляцыі, мінулыя стрымы можна будзе прагледзець у любы час.

Сачыце за навінамі тут:

https://velo.com.by/velove-music-fest/https://velo.com.by/velove-music-fest/

https://vk.com/velopouchesby
https://www.facebook.com/pg/velopouchesby/videos/?ref..
https://www.instagram.com/velo_pouches_by/?hl=ru

 Паводле прэс-рэлізу