Вянок дружбы: Японія
«Залаты тыдзень» – у Японіі час на мяжы красавіка і мая, калі адзначаецца шэраг святаў: Дзень Сёва, Дзень канстытуцыі, Дзень зеляніны, Свята дзяцей. У гэты святочны час, 3 траўня, музей Максіма Багдановіча запрашае на вечар, прысвечаны Японіі.
![03.05._vjanok_druzby_japonija_1080_1080.jpg 03.05._vjanok_druzby_japonija_1080_1080.jpg](/img/v1/images/03.05._vjanok_druzby_japonija_1080_1080.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У межах імпрэзы “Вянок дружбы: Японія” вас чакае знаёмства з гучаннем флейты сякухаці, японскія красворды, лекцыі пра міфалогію, вопратку, літаратуру. Вы зможаце паўдзельнічаць у майстар-класах па каліграфіі, арыгамі, паглядзець японскую анімацыю. Праект “ЗаЧтение” зачытае японскія казкі па-беларуску.
Арганізатары: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, кафедра міжкультурных камунікацый БДУКМ, інфацэнтр японскай культуры. Імпрэза ладзіцца ў межах праекта “Вянок дружбы”.
Дэталі і падрабязная праграма мерапрыемства на старонках музея ў сацыяльных сетках:vk.comfacebook.com
Імпрэза пройдзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).Пачатак у 18:00. Уваход вольны.