Вясной у Мінск прыедуць вулічныя тэатры Еўропы

Другі мінскі форум вулічных тэатраў пройдзе ў сталіцы з 9 па 11 траўня 2014 года.



vuliczny_teatr.jpg

Мінчукі змогуць зноў дакрануцца да культуры вулічных тэатраў Еўропы. Як распавёў каардынатар праграмы форуму Уладзімір Галак, прыём заявак ад беларускіх і замежных тэатраў будзе доўжыцца да 15 сакавіка, потым будуць фармаваць канчатковую праграму.
Першы мінскі форум вулічных тэатраў прайшоў у верасні 2013 года на вуліцы Карла Маркса.
Наступны фестываль плануюць правесці там жа. Ён пачнецца карнавальным шэсцем, а на працягу выходных спектаклі будуць ісці адразу на некалькіх пляцоўках.
«Мінск-Навіны»