«Свабодны раяль» вернецца ў Мінск 16 ліпеня

Кампанія velcom працягвае традыцыю мінулых гадоў і зноў прапаноўвае ўсім ахвотным заняць месца за «Свабодным раялем»! Акунуцца ў свет класічнай музыкі, прадэманстраваць сваё музычнае мастацтва навакольным, а таксама выканаць фрагменты з любімых твораў змогуць усе — дарослыя і дзеці, прафесійныя музыкі і пачаткоўцы, тыя, хто ўпэўнена валодае інструментам і тыя, хто толькі спрабуе развучваць самыя простыя мелодыі.

volnyrajal.jpg

«Свабодны раяль» будзе даступны на пл. Свабоды паміж канцэртнай залай і ратушай 16 ліпеня з 12:30 да 14:30.
У мінулым годзе магчымасцю зыграць на «Свабодным раялі» скарысталіся 70 таленавітых мінчан усіх узростаў: 40 дзяцей і 30 дарослых. У іх выкананні гучалі творы А. Барадзіна, В. А. Моцарта, С. Рахманінава, Ф. Шапэна, Ф. Ліста, Ф. Мендэльсона. Сярод твораў класічных кампазітараў знайшлося месца і для сучаснай музыкі: ад «Белавежскай пушчы» да рэпертуару Армін ван Бюрэна і групы «Бумбокс».


У гэтую суботу, 16 ліпеня, а 20:00 таксама адбудзецца другі канцэрт «Класіка каля Ратушы з velcom». У першым аддзяленні творы класікаў выканаюць лаўрэаты шматлікіх міжнародных музычных конкурсаў: юны піяніст Уладзіслаў Хандогі і яго дарослы калега Кірыл Кедук. У другой частцы канцэрта адбудзецца «Музычная дуэль Павароці і Сінатры». Падчас вечарыны арганізатары замераць сілу апладысментаў, каб вызначыць, каму належыць сэрца Мінска: Сінатры або Павароці!
Паводле прэс-рэлізу