Вольскі прысвяціў песні Міхалу Анемпадыставу (фота)
Лявон Вольскі 26 студзеня ў клубе Beer&Wine даў сольны канцэрт па замовах. Кожны мог загадзя прапанаваць песню з творчасці ад ранняй «Мроі» да апошняй «Псіхасаматыкі». Усе квіткі разышліся літаральна за тры гадзіны.
![volski__pavel_aksinovicz____1__logo.jpg volski__pavel_aksinovicz____1__logo.jpg](/img/v1/images/volski__pavel_aksinovicz____1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кожны мог загадзя прапанаваць песню з творчасці ад ранняй «Мроі» да апошняй «Псіхасаматыкі». Усе квіткі разышліся літаральна за тры гадзіны.
Першыя чатыры кампазіцыі музыка сыграў на словы паэта і мастака Міхала Анемпадыставава ў яго гонар: прагучалі традыцыйныя «Простыя словы» і яшчэ некалькі з «Народнага альбома».
![volski__pavel_aksinovicz____8__logo.jpg volski__pavel_aksinovicz____8__logo.jpg](/img/v1/images/volski__pavel_aksinovicz____8__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лявон анансаваў аднаўленне праекта пад назвай «Марскі альбом», які мусіў ісці пасля «Народнага», але было запісана толькі тры кампазіцыі. Цяпер жа, паводле чарнавікоў Анемпадыстава, задумку можна рэалізаваць. Сваю зацікаўленасць у запісе выказалі (апроч Вольскага) Зміцер Вайцюшкевіч і Ігар Варашкевіч.
Канцэрт традыцыйна склаўся з двух аддзяленняў. Некалькі першых песень прагучалі з альбомаў NRM і «Мроі». Вольскі нават выканаў кампазіцыю на музыку Алезіса Дземідовіча «Краіна крывавых дажджоў» і песня таямнічага Zet "Белакрылы анёл".
Музыка адзначыў выключэнне верша «Пахне чабор» з школьнай праграмы і адыграў песню на твор Пятруся Броўкі.
![volski__pavel_aksinovicz____15__logo.jpg volski__pavel_aksinovicz____15__logo.jpg](/img/v1/images/volski__pavel_aksinovicz____15__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У другой частцы канцэрта ўжо была больш позняя творчасць: ад «Мінск і Менск» і «Абсэнт» да «Ламай сцэнар» і «Чорны квадрат». Музыка некалькі разоў выходзіў на біс: спяваў «Тры чарапахі», «Каб мы калі каму чаго», а завяршыў зноў «Народным альбомам» з «Эх, змагаліся».