«Ворагі народу». Лявон Вольскі зрабіў моцны кліп пра тых, хто супрацьстаіць народу
Лявон Вольскі з гуртом Volski запісаў відэа на новую песню "Ворагі народу". Яна про той абсурд, у якім мы ўсе зараз знаходзімся, пра тых, хто разганяе, затрымлівае, гвалціць і здзекваецца, фальсіфікуе і хлусіць. У лірык-відэа сучасныя здымкі з вуліц Беларусі спалучаюцца з жывапісам сярэднявечнага мастака Іераніма Босха.
– Беспакараныя фальсіфікатары, нахабныя палітычныя каментатары, самаўпэўненыя ліквідатары беларускае самасвядомасці, напампаваныя карнікі ў форме і бясформенныя цёткі на пасадах, увесь гэты шэры статак “выжесамівсёпрекраснопонімаете” з патухлымі вачыма і фанатыкі ўлады з завеяй у вачах... Песня-прысвячэнне. Без паўтаноў. Чырвоным па белым, – напісаў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.
Сінгл “Ворагі народу” дасяжны на лічбавых пляцоўках — https://band.link/VorahiNarodu (спіс дапаўняецца). Аўтар відэа – Мацвей Сабураў.