Вось гэта паварот. Беларусы ўсё ж выступяць на «Еўрабачанні»?
Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў конкурса «Еўрабачанне» ў Нідэрландах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым эфіры шоу ў якасці музычных гасцей.
— Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў
эфіра выступілі ўжо вядомыя для сям’і «Еўрабачання» гурты NaviBand і VAL разам
з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, — заявіў Сяргей Будкін, кіраўнік
фонда.
Узнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песню «Love
shine a light», з якой у 1997 годзе Вялікабрытанія перамагла на конкурсе і
якая летась зрабілася гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.
Нагадаем, што раней аргкамітэт «Еўрабачання» вырашыў не дапускаць да ўдзелу афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі — гурт «Галасы ЗМеста». Прычына — палітычная ангажаванасць іх песень.