Выбух эмоцый: Uzari прэзентаваў аўдыя на свой хіт «Я выдумляю»
Uzari не стамляецца цешыць сваіх прыхільнікаў музычнымі навінамі. Месяц назад адбылася прэзентацыя сінгла «Супрацьлеглыя», а зараз ён выпусціў яшчэ адну песню — «Я выдумляю».
«У вушах гучаць крыкі сумлення і гукі крокаў будучыні.У кагосьці — асобна, у кагосьці — разам, хтосьці не заўважыў.Майму сэрцу мала месца ў грудзях, але я не заплюшчу вочы.Тое, што бачыцца, застанецца назаўжды. Яшчэ некалькі крокаў, і пераплятуцца нашы шляхі.І мы сапраўды ўбачым тое, пра што думалі… тое, што выдумлялі!», — написаў Uzari.
Нягледзячы на тое, што афіцыйна песня прэзентавана толькі цяпер, яна даўно стала хітом у народзе, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
«Падчас удзелу ў інфармацыйнай кампаніі ААН «Інклюзіўная Беларусь» мы аб'ехалі ўсю краіну з «Я выдумляю» ў падтрымку людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці. Я вельмі рады быць часткай падобнай кампаніі, бо важна данесці людзям, што мы ўсе маем роўныя правы незалежна ад нашых магчымасцяў. І вельмі прыемна, што менавіта гэтая песня закранула душу кожнага», — кажа Uzari.
Паводле прэс-рэліза