Выйшаў 29-ты нумар часопіса «КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ»
29-ты нумар часопіса "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ" за красавік 2022 года змясціў разнастайныя матэрыялы 12 аўтараў на 553 старонках.
Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, ISSN2562-9506, заснаваны ў снежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданне online, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці. Часопіс змяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, маючых дачыненне да развіцця беларускай нацыі.
Рэдакцыя запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае допісы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com
Наступны, 30-ты нумар, выйдзе ў лістападзе 2022 года.