Выйшаў часопіс «pARTisan» памяці Ганны Вольскай

Альманах сучаснай беларускай культуры «pARTisan» прысвяціў свежы нумар (№31) памяці Ганны Вольскай — музычнага прадзюсара і сябры ГА «БАЖ», якая заўчасна пайшла з жыцця ў сакавіку 2016 г.

partisan.jpg


Публікацый уласна пра Ганну ў часопісе няма, але тэмай нумару стала беларуская рок-музыка. З ёй было шчыльна звязана і прафесійнае, і асабістае жыццё Ганны — яна была жонкай культавага рок-музыкі Лявона Вольскага і прадзюсаркай шэрагу музычных праектаў з яго ўдзелам. На вокладцы змешчаны фрагмент фотаздымка Ганны і Лявона.

partisan2.jpg


У нумары “pARTisan” можна знайсці публікацыі Змітра Падбярэзскага пра ўзнікненне рок-музыкі ў БССР, Аляксандра Памідорава — пра рок-музыку 1990-х у Беларусі, Інго Пэтца — пра досвед ладжання канцэртаў беларускіх рокераў у Германіі, інтэрв’ю з Аляксандрам Кулінковічам, з Веранікай Кругловай, са Стасам Пачобутам, успаміны пра Васю Шугалея і Вову Банкера ды іншыя артыкулы, а таксама багата рэдкіх архіўных фота.  

partisan1.jpg

partisan3.jpg


partisan4.jpg


partisan5.jpg


Да падрыхтоўкі нумара спрычыніўся Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
Паводле baj.by