Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны»
З 17 па 30 студзеня ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны».
Адкрыццё: 17 студзеня, 19:00
Удзельнiцы выставы:Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар'я Раўтовiч
У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад'яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.
Каманда арганізатараў: Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская, Пры падтрымцы: Ганны Агеевай, Ягора Войнава, Ірыны Сухій, Наталлi Рабавай, Антаніны Слабодчыкавай, Валдзіса Фугаша, Надзеi Царонак, Ігара Корзуна, Ганны Дапшэвічутэ.
Выстава працуе кожны дзень з 17 па 30 студзеня12:00-20:00
Паводле прэс-рэліза