З аўторка традыцыйна даражэе паліва
З 27 ліпеня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/paliva__belnaftahim__fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
З 27 ліпеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 93 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 3 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 25 капеек, ДП — 2 рублі 3 капейкі.
Гэта дваццаць другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася тыдзень таму, 20 ліпеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Тады ў канцэрне адзначылі, што з улікам вырабленай карэкціроўкі рост цэн з пачатку 2021 года склаў 12 працэнтаў.
Як нагадвае zerkalo.io, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27.