З’явілася адрэстаўраваная версія фільма «На чорных лядах» (Відэа)

На Youtube-канале нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з’явілася адноўленая версія гістарычнай драмы «На Чорных Лядах», паведамляе тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

na.jpg

Фільм быў зняты рэжысёрам Уладзімірам Панамаровым у 1995 годзе на аснове апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных Лядах» і «Перад канцом», але так і не трапіў у шырокі пракат.

Стужка распавядае пра Слуцкае паўстанне 1920 года, калі беларускія сяляне паспрабавалі абвесціць сваю рэспубліку і падняліся супраць бальшавікоў. Атрад паўстанцаў трапляе ў аблогу і яго ўдзельнікі прымаюць рашэнне аб самазабойстве, каб не трапіць у рукі да камуністаў і не нашкодзіць сваім блізкім.
Нагадаем, што пачаткам Слуцкага паўстання лічыцца 27 лістапада, калі пачаліся першыя баі паўстанцаў з бальшавікамі. Гэты дзень у патрыятычным каляндары мае назву «Дзень герояў».
Паводле Будзьма беларусамі!