Mirum Music Festival больш не будзе

Сёння, 7 жніўня, на сваёй старонцы ў Facebook арганізатары Mirum Music Festival паведамілі, што больш фэста не будзе — ім адмовілі ў арэндзе пляцовак каля замка.

Фота са старонкі фестываля ў Фэйсбуку

Фота са старонкі фестываля ў Фэйсбуку

Афіцыйнага адказу няма, але арганізатары па вопыту разумеюць, што прычына ў асабістай непрыязнасці намесніка дырэктара музея Аляксандра Беразоўскага.
Арганізатары пачалі з кароткага лікбезу ў гісторыю фестывалю: «Нам заўсёды даводзілася пераадольваць новыя цяжкасці, пераступаць праз чыёсці меркаванне і чыесці галовы. Ва ўжо далёкім 2014 годзе мясцовыя ўлады не выдавалі дазвол на правядзенне мерапрыемства, у сілу чаго дата яго правядзення зрушылася з ліпеня на жнівень. З-за недастатковага разумення з боку мясцовых уладаў, пастаянных турбацый, адцягнення ўвагі на рашэнне здавалася б непатрэбных пытанняў, знаходжання ў «форс-мажорным» стане, мы гублялі час, партнёраў, і валасы на галаве. Часцяком мы рабілі ўпор на барацьбу за існаванне фестывалю, а не на яго развіццё, прыцягненне партнёраў, працу над інфраструктурай».
Яны спадзяваліся, што ў канцы-канцоў ім пачнуць давяраць і дапамагаць, але не. Для правядзення фэсту ў гэтым годзе яны былі абавязаныя арандаваць некалькі пляцовак каля замка. Але адміністрацыя музея ім адмовіла без афіцыйнага адказу на запыт. «На вопыце шматгадовай камунікацыі з адміністрацыяй музея мы можам зрабіць выснову, што прычынай адмовы ў арэндзе пляцовак каля замка з'яўляецца асабістая непрыязнасць да нашага праекту з боку намесніка дырэктара музея Аляксандра Беразаўскага».
Арганізатары спадзяюцца, што людзі, «якія дапамагалі ў стварэнні Mirum, працягнуць ствараць іншыя стромкія праекты, якія будуць рухаць нашу краіну ўсё далей ад той музычнай медыя-прасторы, у якой яна цяпер знаходзіцца».
«Мы хочам каб вы ведалі, што былі шчыра рады рабіць вас шчаслівымі ўсе гэтыя гады. Збіраць столькі добрых і прыемных людзей у адным месцы. Бачыць усмешкі. Менавіта вы разам з музыкай і цудоўнай сямейнай лакацыяй стваралі тую унікальную мірумскую энергетыку, пра якую гаварылі ўсе наведвальнікі, і якая па-сапраўднаму акрыляла і матывавала. Дзякуй вам за ўсё!» — скончылі зварот арганізатары.


Паводле kyky.org