«Закінутая Беларусь2». Незвычайныя славутасці недалёка ад Мінска (відэа)

Арт-сядзіба прадставіла другі выпуск відэа ў межах праекта "Закінутая Беларусь". У гэты раз удзельнікі праекта едуць па самых незвычайных славутасцях, якія знаходзяцца недалёка да Менска. У праграме — слаламны канал у Ждановічах, перакуленая агнявая кропка каля Заслаўя, млын у Шайках.


«Закінутая Беларусь» — гэта праект пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці сталі нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні… Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны.

Куды можна адправіцца ў наступны раз? Можа менавіта побач з вашым домам і лецішчам ёсць незвычайны аб'ект, пра які вы хочаце расказаць? Пакідайце каментары ці пішыце ў сацыяльныя сеткі @artsiadziba.
Паводле прэс-рэлізу