Залатая летуценніца

Юбілейны мультфільм Дыснея «Рапунцэль»—аптымістычная музычная казка для ўсёй сям'і. Тры зорачкі з пяці.

Студыя Уолта Дыснея, што выпусціла 50-ы паўнаметражны мультфільм, працягвае апрацоўку казачнай класікі. Гэтым разам у прыгоды ўляпалася не самая знакамітая прыгажуня «Рапунцэль». Дзяўчына была вядомая аграмаднай касой і змрочна-самотным жыццём у еўрапейскай вежы. Амерыканцы надалі сумнай казцы золата і святла.

62e7f2e090fe150ef8deb4466fdc81b3.jpg

Рапунцэль — зухаватая летуценніца з баявой патэльняў у руках і чароўнай касой, што свеціцца ды вяртае маладосць. Гераіня прагне вырвацца ў свет —пабегаць пад сонцам. Свецяцца ў небе ліхтарыкі, што лётаюць у небе ў дзень нараджэння Рапунцэль (дзяўчына не ведае, што яна — залатая прынцэса, скрадзеная інтрыганкаю).
Свеціцца карона, якую сцягнуў прыгажун Флінт. Свецяцца ад радасці пацешныя разбойнікі, якія спяваюць пра свае мары. Свеціцца ад гонару забаўны конь Максімус.
Для анімацыі залатых валасоў была створаная адмысловая праграма, а свята ліхтарыкаў — найчароўная сцэна ў фільме. І на галівудскай фабрыцы ёсць месцейкі, дзе ззяюць ад шчасця.