Жанчыны самотнага паклікання на «Памежжы»
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на V фестываль "Памежжа". Фестываль праводзіцца ў Мінску ўжо пяты раз запар. Удзельнікі разважаюць пра сустрэчу і ўзаемадзеянне культур, канфесій, супольнасцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусветны вопыт хрысціян — і не толькі.
Памежжа — гэта не мяжа, што падзяляе розныя несумяшчальныя якасці, а прастора сустрэчы розных культурных, этнічных, прафесіянальных супольнасцяў для дыялогу і ўзаемнага спазнання, каб дзейнічаць сумесна — у згодзе і творчасці.
Сярод тэм мінулых фестываляў — рухі ў Царкве, навамучанікі Беларусі, вопыт хрысціянскіх фестываляў у Еўропе, сучаснае свецкае і царкоўнае мастацтва.
Раней на “Памежжы” былі прадстаўленыя выставы, прысвечаныя мітрапаліту Антону Суражскаму, айцу Луіджы Джусані, паэту Шарлю Пегі, храму Саграда Фамілія архітэктара Гаўдзі ў Барселоне; выстаўляліся мастацкія працы Ліліі Ратнер, Марыны Бялькевіч, Ксеніі Ангелавай; таксама прэзентаваліся кнігі педагога Франка Нембрыні, айца Сяргея Круглова, пераклады кніг мітрапаліта Антона Суражскага на беларускую мову і інш.
Тэма цяперашняга фестывалю — «Жанчыны самотнага паклікання». У праграме чакаюцца:
7 чэрвеня, пятніца:
19:00 – 19:30 — прэзентацыя выставы прац мастачкі Зоі Літвінавай з удзелам рэжысёра-аніматара Ірыны Кадзюковай;19:30 – 19:45 — перыхарэсіс паводле вершаў Ларысы Геніюш;19:45 – 21:20 — лекцыя прадстаўніцы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі Валерыі Чарнаморцавай пра беларускую паэтку Ларысу Геніюш «З паламаным духовым хрыбтом няма чалавека».
8 чэрвеня, субота:13:00 – 13:10 — адкрыццё фестываля;13:10 – 14:40 — лекцыя філосафа Жана-Наэля Дзюмона (Ліён, Францыя) пра амерыканскую актывістку Дораці Дэй «Самота і ўцягнутасць»;15:00 – 15:30 — музыка Галіны Гарэлавай у выкананнні Марыны Рамейка (фартэпіяна), Дзіяны Гантарэнка (флейта), Марына Новак (скрыпка);15:40 – 17:00 — лекцыя гісторыка Наталлі Ліквінцавай (Дом рускага замежжа імя А. Салжаніцына, Масква) пра жанчын-філосафаў Сімону Вейль, Эдзіт Штайн і маці Марыю (Скабцову) «Думка, вера і жыццёвае пакліканне»;17:10 – 17:25 — перформанс «Крэсла з твайго пакоя» («Ціхі тэатр», Мінск);17:30 – 18:30 — Круглы стол «Жанчыны самотнага паклікання» (з удзелам Таццяны Шчытцовай і Вольгі Шпарагі).
9 чэрвеня, нядзеля:14:00 – 15:30 — прэзентацыя кнігі філосафа Аляксандра Філоненка (Харкаў) «Акіян таямніцы: выхаванне здзіўлення»;16.00 – 16.30 — інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Музычнай капэлы НАН Беларусі Сantus Albarutheniae з творамі Станіслава Манюшкі і беларускімі кантамі «Вітай, Марые, Хpыстова Маці»;16:45 – 18:20 — лекцыя педагога Франка Нембрыні (Бергама, Італія) «Жанчыны Збаўлення: ад «Боскай камедыі» Дантэ да «Мігеля Маньяры» Оскара Мілаша»;18:20 – 18:30 — закрыццё фестывалю.
Сачыць за анонсамі і падзеямі фестывалю можна на старонках facebook.com і vk.com.