Запрашаем у вандроўку “У госці да класіка”

У нядзелю, 22 студзеня, сезон падарожжаў–2012 Магілёўскага ТБМ распачнецца вандроўкай па мясцінах класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча. Шчыра запрашаем усіх аматараў беларушчыны! У праграме падарожжа, якое адбудзецца па маршруце Магілёў—Мінск—Тупальшчына—Малая Люцінка—Магілёў, запланаваны: • экскурсія ў менскі планетарый; • сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Генадзем Бураўкіным;

У нядзелю, 22 студзеня, сезон падарожжаў–2012 Магілёўскага ТБМ распачнецца вандроўкай па мясцінах класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча.

Шчыра запрашаем усіх аматараў беларушчыны!

У праграме падарожжа, якое адбудзецца па маршруце Магілёў—Мінск—Тупальшчына—Малая Люцінка—Магілёў, запланаваны:

• экскурсія ў менскі планетарый;

• сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Генадзем Бураўкіным;

• наведванне Тупальшчыны і Малой Люцынкі - мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча;

• наведванне аграсядзібы "Марцінова гусь".

У маршруце магчымыя змены.

Падрабязнасці на сайце mahilou.org.

Запісвайцеся загадзя — колькасць месцаў абмежаваная. І паклапаціцеся аб папярэдняй аплаце.

Кантактныя тэлефоны: МТС 245-64-52; Velcom 388-35-61 (Алег); (0222) 252-353 (Сяргей).