Запрашаем на экскурсію па выcтаве Антона Сарокіна
Экскурсія па персанальнай выcтаве Антона Сарокіна «Мiнулае яшчэ не скончылася, будучыня ўжо не настала» з куратаркай і мастаком — 27 ліпеня.
Выстава даследуе парадокс татальнай розніцы і паражальнага падабенства паміж мінулым “часам надзей” і сённяшнім “часам складанасці”.
Антон Сарокін абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны ды звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнараў будучыні і пэўнага культурнага “азірання” назад — у мінулае.
Антон Сарокін разглядае рэкамбінацыйны патэнцыял агульнадаступных аўдыя- і відэаматэрыялаў — “знойдзеных кадраў” (з анг. found footage), запісаў з асабістых архіваў, артэфактаў поп-культуры, лічбавага смецця, філд-рэкордынгу, мемаў – праз іх асэмбляванне, зборку і мантаж.
Працуючы як рэдактар, дызайнер і актывіст, Сарокін вывучае, што “мінулае” кажа нам пра сучаснасць і будучыню. Праз даследаванне і перапрацоўку мастак вынаходзіць закладзеныя ў медыя сэнсы, якія могуць свабодна пашыраць, адцяняць, дапаўняць, адмаўляць адно аднаго, а таксама мутаваць у новыя формы.
Запрашаем 27 ліпеня а 20-ай гадзіне ў Галерэю сучаснага мастацтва "Ў"
Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка