Заслаўе стане 23 студзеня музычным горадам

XV Свята музыкі "Заслаўе–2015" пройдзе 23 студзеня ў Заслаўі, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.



000015_00000075020.jpg

Свята музыкі ў Заслаўі. Фота з архіва

Па традыцыі мерапрыемства пачнецца абласным конкурсам юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці "Заслаўскі сшытак". Пасля адбудзецца канцэрт выканаўцаў на духавых музычных інструментах Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Сярод выканаўцаў - ансамблі трубачоў, флейтыстаў, кларнетыстаў.


Праграму прадоўжыць адкрыццё ў заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў выстаўкі "Родны край" мастачак Кацярыны і Дар'і Сумаравых і канцэрт "Памятныя падзеі беларускага музычнага свету".


Завершыцца музычны дзень фінальным канцэртам сучаснай песні "Музычныя сустрэчы на Заслаўшчыне" з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга ў заслаўскім гарадскім Доме культуры "Світанак".


Арганізатарамі свята выступаюць Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.

belta.by