Заўтра мусіў пачацца кінафестываль «Лістапад». Але сёння яго адмянілі
Зрэшты, пакуль на сайце фестывалю пра яго адмену нічога не сказана.
![listapad_2.jpg listapad_2.jpg](/img/v1/images/listapad_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6–13 лістапада мусіў адбыцца XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад".
Пра тое, што кінафестываль адменены, паведаміла Міністэрства культуры ў сваім тэлеграм-канале сёння, 5 лістапада. Прычына банальная — неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь.
Аргкамітэт фестывалю "Лістапад" прыняў рашэнне пра яго адмену ў 2020 годзе. Пры гэтым адмяняюцца “ўсе мерапрыемствы XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Сродкі за набытыя квіткі будуць вернутыя. Механізм вяртання будзе растлумачаны ў бліжэйшы час”, — паведамляе Міністэрства культуры.