Зіма ў «краіне светлага заўтра» — VOLSKI прэзентаваў новы кліп
Гурт VOLSKI выклаў у сеціва свой новы кліп «Зіма», зняты ў эстэтыцы «нашча». Усе персанажы нявыдуманыя.
Напярэдадні тура гурт VOLSKI прэзентаваў кліп на песню “Зіма” з альбома “Гравітацыя” (2019). Рэжысёрка кліпа Святлана Казлоўская паказала пра краіну, “дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў”.
Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавёў пра “Зіму”: “Тое, што адлюстравана ў кліпе — як ні дзіўна, нашае звыклае тло для жыцця, тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць. Гэта сапраўдная зіма ў “краіне светлага заўтра”, зіма, якая расцягнулася на дзесяцігоддзі”.
Святлана Казлоўская паказала ў кліпе “знаёмую горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў”: “Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся — страшна губляць рэшту цяпла ды розуму. Засвоілі, што Дзед Мароз не сыдзе, “вы самі ўсё разумееце”, ды паслухмяна водзім карагоды”. Відэа зьнятае ў эстэтыцы “Нашча”.
Ужо заўтра гурт VOLSKI распачынае тур па беларускіх гарадах: 2 лістапада ён зладзіць канцэрт у Магілёве, 3 лістапада — у Віцебску
Кліп і дадатковая інфармацыя — на афіцыйным
сайце VOLSKI — www.lavonvolski.com