Зміцер Вайцюшкевіч распачынае тур па Беларусі

7 сакавіка канцэртам «Вясновы дзень» у мінскім ПК Шарко распачынаецца першы за шмат гадоў тур Змітра Вайцюшкевіча па Беларусі. Гледачоў вялікіх і малых гарадоў чакаюць лірычны настрой і лепшыя песні.

todar_photo_new01.jpg


Цягам вясны запланаваныя канцэрты Вайцюшкевіча ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама шматлікіх раённых.
На гэты момант акрамя Мінска (7 сакавіка) пацверджаны сольныя выступы ў Віцебску (10 сакавіка) і Астраўцы (5 красавіка). Аператыўная інфармацыя будзе з’яўляцца на афіцыйных старонках артыста ў Facebook і VK.
– У лютым адбыўся «тэставы» канцэрт у роднай Бярозаўцы – першы за 10 год. Таму ўсё мае быць добра, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Для мяне гэта вельмі чаканыя сустрэчы, бо мае слухачы для мяне галоўныя і самыя любімыя людзі пасля маёй сям’і.
Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra з праграмай «Вясновы дзень»: 7 сакавіка — Мінск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3). Пачатак у 19:00.
Квіткі ў касах і на сайце аператара Kvitki.by. Інфалінія: +375336611432