
Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. У 1978-1986 гадах вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1986-1990 гадах — у музычным вучылішчы па класе кларнету ў Лідзе.
Працягнуў навучанне ў Інстытуце культуры (кларнет, 1990-1995)
і Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі (вакал, 1993-1995).
Удзельнічаў у гуртах «KRIWI» і «Палац». Зараз лідар і кіраўнік
гурта «WZ-Orkiestra».