
Тут кліп на першы сінгл «Жук і жолуд».
«Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі
выдатных імёнаў, — расказаў Зміцер Вайцюшкевіч на партнёрскай пляцоўцы «Годна».
— Альбом найперш дзіцячы, але вельмі раю паслухаць яго і дарослым: у наш час
кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчыкі святла».
Разам з альбомам музыка прэзентаваў і анімаваную версію,
якую стварылі Андрусь Такінданг і Дзяніс Міжуй.