Зноў будзе аншлаг: квіткі на «Пана Тадэвуша» на люты ўжо распрададзеныя
Апошняя прэм’ера Купалаўскага тэатра выклікала шалёны ажыятаж.
Прэм’ера першай сцэнічнай версіі паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» адбылася ў Купалаўскім 15 студзеня. Усе тры прэм’ерныя паказы (15 – 17 студзеня)
прайшлі з поўным аншлагам.
Наступныя паказы мусяць адбыцца 19 і 20 лютага. Але ў трох касах тэатра (у падземным пераходзе ля ГУМа, праз дарогу ад Купалаўскага тэатра і на станцыі метро «Інстытут
культуры»), якія аб’яднаныя агульную сістэму, квіткоў на люты ўжо няма. «Усе прададзены, прычым даўно»– паведамілі карэспандэнту
«НН».
На сервісах для продажу квіткоў kvitki.by і ticketpro.by квіткі не выстаўляліся (хоць праз сайты можна замовіць месцы на іншыя студзеньскія і лютаўскія спектаклі).
На сайце Купалаўскага тэатра бачная толькі афіша на месяц наперад (адлюстраваныя спектаклі на студзень і люты). Таму ў пачатку лютага можна чакаць сакавіцкую афішу.