Зорка «Галодных гульняў» выставіла расійскіх журналістаў за дзверы.
Аганізатары прэс-канферэнцыі кажуць — з-за палітыкі.
Галівудская актрыса Джэніфер Лоуренс адмовілася размаўляць з журналістамі з Расіі.
Як піша інтэрнэт-выданне «Афіша Дэйлі», прадстаўнікі студыі «Парамаўнт Пікчэрз», якія арганізоўвалі яе прэс-канферэнцыю ў Лондане, далі зразумець, што гэта звязана з палітычнымі матывамі.
Калі расійскія журналісты прыехалі на канферэнцыю з нагоды выхаду новага фільма «Мама!» з Лоўрэнс ў галоўнай ролі, іх папрасілі пакінуць будынак.
Паводле «Эхо Москвы»