Журналіст Андрэй Мялешка перадаў кнігі і сшыткі Зянона Пазняка ў музей

Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка перадаў скрыню з кнігамі і сшыткамі палітыка, грамадскага дзеяча Зянона Пазняка ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, паведамляе baj.by.

z4.jpg


Зянон Пазняк, вядомы палітычны беларускі дзеяч, жыў на Гродзеншчыне і вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Суботнікі (Іўеўскі раён). Менавіта з гэтай школы і паходзяць кнігі і сшыткі, па якім вучыўся будучы палітык.
Кнігі і сшыткі Пазняка некалькі апошніх год захоўваліся ў аграсядзібе «Гасціна», што ў вёсцы Пескі ў Лідскім раёне.

z3.jpg


“Жыхары Беларусі мусяць ведаць сваю гісторыю, а Зянон Пазняк — гэта не толькі палітык, але і вядомы археолаг, фатограф, паэт і пісьменнік, спадчына якога павінна вывучаццаі” – мяркуе Андрэй Мялешка.

z7.jpg


Агулам у Гродзенскі музей было перададзена больш за 50 старых падручнікаў, па якіх вучыўся ў Суботніцкай школе Пазняк. Таксама ў перададзеным зборы каля 20 сшыткаў Занона Пазняка па розных прадметах, а таксама паштоўкі да розных святаў, падпісаныя будучым паличтыкам.

z6.jpg


Пакуль вырашаецца, якім чынам будзе выкарыстаны гэты збор. Магчыма, гэта створаны асобны фонд, як гэта адбылося пасля перадачы ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей спадчыны гродзенскага паэта і сябра ГА "БАЖ" Юрыя Гуменюка.

z5_1.jpg