«Зважай! Крокам руш!» — метал-фэст з гістарычнай тэматыкай
Фестываль метал-музыкі «Зважай! Крокам руш!» пройдзе 28 студзеня другім разам у сталічным клубе Re:Public. На фэсце выступяць гурты з Беларусі і Украіны, творчасць якіх звязаная з гістарычнай тэматыкай, сам жа «Зважай», па словах арганізатараў, мае патрыятычную накіраванасць.
“Мне вельмі хацелася б, каб у нас былі фэсты, звязаныя не толькі з культурай фольку, а якія б яшчэ выклікалі і пачуццё патрыятызму. Нармальнага, здаровага патрыятызму. Гурты-выступоўцы так ці інакш звязаныя з гістарычнай тэматыкай. Напрыклад, украінскі гурт 1914 спявае пра першую сусветную вайну, і гэты гурт – адзін з лідараў блэк-метал сцэны па сённяшні дзень, як і гурты з Мінска”, – кажа арганізатар фестывалю Алесь Таболіч.
На «Зважай! Крокам руш» выступяць гурты:ZNICH (Беларусь);MASSENHINRICHTUNG (Беларусь) – прадставіць новы альбом;DYMNA LOTVA (Беларусь);EXTERMINATION DISMEMBERMENT (Беларусь)1914 (Украіна).
ZNICH (pagan folk) ужо 21 год радуе нас сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю. Кліп на песню “Дунаю” стаў першым з беларускай цяжкой музыкі, які перасягнуў мяжу 225 тысяч праглядаў! У 2018 годзе гурт запланаваў шэраг сюрпрызаў: выпуск альбома “Шлях да спадчыны”, перавыданні хітоў і запіс новых песень, выступы ў Еўропе. Дарэчы, гэта будзе выступ пасля турнэ па Літве з украінскай гуртом “1914”: ZNICH зробіць рымэйк вядомай песні “Айчына” легендарнага гурта VICIOUS CRUSADE, вядомага ў 90-я і 2000-я.
MASSENHINRICHTUNG (Black-metal) – мінскі гурт, які па праве можа звацца адным з лепшых гуртоў Беларусі! Музыка раскрывае глыбокі сэнс чалавека ў жыцці і на вайне! На фэсце яны прэзентуюць новую праграму і новы альбом! Звядзеннем займаўся эстонскі гукарэжысёр, які працаваў з гуртом Metsatöll.
EXTERMINATION DISMEMBERMENT (Brutal Death Metal) Гэта трэба ўбачыць! Адзін з гуртоў-лідараў накірунку, не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе! Грае на ўсіх буйных еўрапейскіх фэстах свайго жанру! Увесну 2017 года падчас еўрапейскага тура далі 10 канцэртаў.
DYMNA LOTVA (Post-black | Doom metal) Гурт арыгінальны ва ўсім, вельмі спецыфічны. Дэпрэсія і філасофія так і рвецца з кожнага рыфа іх музычнай душы. Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць! Вакалістка – гэта нешта, як і музыка!
1914 (black-doom metal) – самы паспяховы праект апошніх двух гадоў на метал-сцэне ўсходняй Еўропы! Хлопцы прынеслі новае гучанне ў black-метал фармацыю. Свой дэбютны альбом “Eschatology Of War” металісты са Львова прысвяцілі тэме Першай сусветнай вайны. Жорсткі і агрэсіўны “Eschatology Of War” па-майстэрску сумяшчае жанры death, black i doom-металу, адкрывае перад вамі цэлы зборнік змрочных гісторый ваеннага перыяду. Дзесяць трэкаў правядуць слухачоў скрозь сцежкі жудасных падзей, адлюструюць карціны крывавай разні, панікі і роспачы.
Як пракаментавалі ўдзельнікі калектыву, іх ідэі, музыка раскажуць слухачам “пра Першую сусветную, акультызм, унутраную барацьбу чалавека са сваімі страхамі”. У сетцы ўкраінскай камандзе паспелі павесіць недарэчны ярлык жанру НСБМ, аднак 1914 адмаўляюць версію журналістаў.
Паводле прэс-рэлізуПераклад з рускай Алены Ляшкевіч