Жыццё працягваецца, цемра сыдзе! — адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым
У сталічным клубе «Графіці» адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым.
![_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo.jpg _kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo.jpg](/img/v1/images/_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апошнім часам стужка навінаў не часта радуе нас добрымі весткамі, сустрэчы з сябрамі могуць скончыцца таксама не вельмі добра. Таму ў гэты вечар аматары творчасці Аляксандра Памідорава былі вельмі рады сабрацца разам у легендарным клубе, пагутарыць, паслухаць музыку ды выпіць па куфлю піва ці гарбаты.
У кастрычніку мінулага года прэзентацыя альбому «Эстрада» гурта Аляксандра Памідорава «П'яныя госці» за некалькі хвілін да пачатку была забароненая, але ўчора ўсё атрымалася.
![_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg _kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg](/img/v1/images/_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр спяваў свае самыя вядомыя творы, адказваў на пытанні слухачоў, распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця.
«На каляды», «Гаварыць па-кітайску», «Я выхажу» і шмат іншых спявалі амаль усе разам. А калі напрыканцы вечара загучала «Простыя словы», некаторыя не стрымлівалі слёзаў удзячнасці.
![Не абышлося і без
эксперыментаў — песня «Rising Arrows» вядомага гурта «Gods Tower» у акустыцы ды
яшчэ ў перакладзе на беларускую мову гучала незвычайна, але ўсім вельмі
спадабалася. Аляксандр Памідораў
пажартаваў: «Добра, што гэта вось не чуе Лэслі (Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў, лідар «Gods Tower», з якім
Аляксандр даўно сябруе. — Заўв. НЧ)». Не абышлося і без
эксперыментаў — песня «Rising Arrows» вядомага гурта «Gods Tower» у акустыцы ды
яшчэ ў перакладзе на беларускую мову гучала незвычайна, але ўсім вельмі
спадабалася. Аляксандр Памідораў
пажартаваў: «Добра, што гэта вось не чуе Лэслі (Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў, лідар «Gods Tower», з якім
Аляксандр даўно сябруе. — Заўв. НЧ)».](/img/v1/images/_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не абышлося і без
эксперыментаў — песня «Rising Arrows» вядомага гурта «Gods Tower» у акустыцы ды
яшчэ ў перакладзе на беларускую мову гучала незвычайна, але ўсім вельмі
спадабалася. Аляксандр Памідораў
пажартаваў: «Добра, што гэта вось не чуе Лэслі (Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў, лідар «Gods Tower», з якім
Аляксандр даўно сябруе. — Заўв. НЧ)».
Шмат хто з
наведвальнікаў, дарэчы, «развіртуаліўся» — і гледачы з задавальненнем
размаўлялі адно з адным.
Вечар чацвярга атрымаўся ўтульным, сяброўскім і
шчырым. Жыццё працягваецца, цемра сыдзе!
Фота аўтара