Анатоль Лябедзька: Канстытуцыя ў Беларусі — палітычны вязень у камеры
Анатоль Лябедзька звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня Канстытуцыі: «15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі. Дата ёсць, а адчування свята няма».
Анатоль Лябедзька запісаў
відэазварот да беларусаў.
«15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі. Дата ёсць, а адчування свята няма, — сказаў ён. — Таму што ў Беларусі дыктатура, а Канстытуцыя ў дыктатуры не выжывае. Яна тут — палітычны вязень у камеры.
Сёння беларуская Канстытуцыя — гэта паперка для ўтрымання пры ўладзе 3% беларускіх чыноўнікаў, генералаў прапагандыстаў, ідэолагаў, супрацоўнікаў АМАПа і ГУБАЗіКа».
Анатоль Лябедзька супаставіў Беларусь з ваюючай Украінай, у якой дэмакратыя, хоць і кволая і слабая, але дэмакратыя. І менавіта таму Канстытуцыя там працуе на краіну і яе грамадзян, на незалежнасць.
«Першае, што мы мусім зрабіць, — гэта зруйнаваць дыктатуру і прыняць новую Канстытуцыю, якая вяртае ўладу народу, годнасць людзям, сумленныя выбары выбаршчыкам, суверэнітэт краіне, — кажа Лябедзька. — Тады беларусы без аніякіх загадаў зверху будуць вывешваць на балконах, на дамах бел-чырвона-белы сцяг. І тады таксама, паклаўшы руку на сэрца, будуць казаць: «З Днём Канстытуцыі! Жыве Беларусь!»
Паводле www.polskieradio.pl