АБСЕ будзе працаваць з урадам Беларусі, каб удасканаліць заканадаўства аб свабодзе СМІ

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч заяўляе аб тым, што працягне працу з беларускім урадам у галіне заканадаўства аб СМІ.  "Ва ўзаемадзеянні праваахоўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі назіраюцца пэўныя пазітыўныя зрухі", — мяркуе Міятавіч.



20121109_mijatovich_t.jpg

"Заканадаўства аб СМІ патрабуе ўдасканалення, і я буду абмяркоўваць гэтае пытанне з урадам Беларусі. Я буду працягваць працаваць з урадам, але ў той жа час буду падымаць пытанні наконт беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, і іншыя пытанні, якія тычацца парушэння Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў ", - заявіла Дуня Міятавіч у панядзелак у Мінску на семінары па ўзаемадзеянні праваахоўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.

"Ва ўзаемадзеянні праваахоўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі назіраюцца пэўныя пазітыўныя зрухі", — мяркуе Міятавіч.

"Колькасць затрыманняў журналістаў у Беларусі істотна зменшылася, але, нават калі будзе адно затрыманьне, я буду ўздымаць гэтае пытанне, каб беларускі ўрад бачыў, што я пра гэта ведаю", — сказала яна.

Прадстаўніца АБСЕ адзначыла, што магчымасць правядзення семінара стала вынікам перамоваў прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ з міністрам замежных спраў Беларусі. "Мы будзем працягваць працу і пасля гэтага семінара, ёсць і іншыя пытанні, якія трэба вырашаць, каб палепшыць сітуацыю ў Беларусі са СМІ".

Міятавіч падкрэсліла, што абодва бакі павінны працаваць сумесна, каб гарантаваць свабоду СМІ ў Беларусі. Для гэтага трэба палітычная воля, "пасланне" ад урада Беларусі ", мяркуе яна.

Намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына заявіла, што Беларусь надае вялікае значэнне ўзаемадзеянню з АБСЕ.


Паводле яе слоў, у АБСЕ назапашаны велізарны экспертны вопыт, які можна, у прыватнасці, выкарыстоўваць для ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства.

"Хацела б пацвердзіць гатоўнасць беларускага боку да працягу адкрытага, зацікаўленага, канструктыўнага дыялогу з прадстаўніком АБСЕ па свабодзе СМІ", — сказала Купчына.

Interfax.by