Адпраўлены ў адстаўку кіраўнік Магілёўшчыны Пятро Руднік
22 снежня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыню Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка.

Пятро Руднік нарадзіўся ў 1957 у вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёна. Закончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (1985). Ён адзіны сярод топ-чыноўнікаў, хто атрымаў адукацыю за межамі Беларусі і
Расіі, хай сабе і ў ГДР.
Працаваў у ПА «Тэхнапрыбор», у будаўнічых арганізацыях Магілёва. У 1995—2008 — намеснік дырэктара, а пасля дырэктар «Магілёўліфтмаша».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама (з 2008).
БелТА