Акцыя пратэсту на Кастрычніцкай плошчы (фотарэпартаж)
На Кастрычніцкай плошчы адбываецца акцыя, на якую заклікаў прыйсці Мікола Статкевіч, каб выказаць пратэст супраць сумесных вайсковых вучэнняў з Расіяй «Захад–2017».
За 15 хвілін да пачатку акцыі на плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. На Кастрычніцкую плошчу здолеў прыйсці Мікола Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч і ды іншыя палітычныя актывісты.
Паступова людзей робіцца болей. Да пачатку акцыі пратэсту — 14.00 — сабралося паўсотні ўдзельнікаў.
Калона рушыла шэсцем ад Кстрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Людзі выгукаюць: "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Ганьба".
Па шляху да плошчы Незалежнасці да пратэстоўцаў далучаліся новыя людзі. І калі калона падышла да плошчы, там было ўжо некалькі сотняў удзельнікаў.
На плошчы Незалежнасці Мікалай Статкевіч падзякаваў людзям за тое, што яны прыйшлі. Палітык паабяцаў: ён мае намер працягваць акцыі да таго часу, пакуль краіна не стане свабоднай. Наступная акцыя запланавана на верасень.