Актывіст «Дзеі» атрымаў бюлетэні 3 разы і запісаў гэта на відэа

Кожны год падчас выбараў назіральнікі паведамляюць пра так званыя «выбарчыя каруселі» — выбарчую з’яву, калі групы асобаў, звычайна з аднаго працоўнага калектыву, перасоўваюцца па ўчастках акругі і паўторна галасуюць за «кандыдатаў ад улады». Актывіст Грамадскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук вырашыў прыкінуцца такім «карусельшчыкам» і прагаласаваць некалькі разоў на ўчастках акругі, да якой ён не належыць. У яго атрымалася — ажно тры разы.

lh3.googleusercontent.com__13gw8hqrduae4ll_3549e1cc36fadf8580d8f9d7407ef53d.jpeg


Пра існаванне «выбарчых каруселяў» вядома даўно, але ўпершыню атрымалася атрымаць доказы і ў дэталях раскрыць схему фальсіфікацыяў, якія кожныя выбары арганізоўвае ўлада.
У адным з беларускіх Telegram-каналаў з’явілася наступнае паведамленне ад Марыі (імя зьмененае, арфаграфія і пунктуацыя захаваныя):
Администрация школы поставила пометку в моем паспорте и попросила явиться на четыре избирательных участка в округе, к которому я не отношусь, и проголосовать за желательного кандидата вместо незнакомых мне людей.

Дело было так: я приходила на избирательный участок, показывала комиссии свой паспорт. Штампа прописки, который относил бы меня к этому участку, разумеется, не было. Комиссия замечала пометку и давала мне расписаться в списке о получении бюллетеня напротив имени избирателя, которое, разумеется, не совпадало с моим и не было мне знакомо. Я ставила дату и подпись — везде свою, — получала бюллетень, голосовала и опускала его в урну. И так на четырех участках. Вместе со мной участки обходили и другие сотрудники школы.
Мы звязаліся з Марыяй і атрымалі фотаздымак паметкі ў пашпарце, якую паставіла адміністрацыя школы (фотаздымак адрэдагаваны для захавання ананімнасці крыніцы):
Лічбы «179» адпавядаюць нумару школы, у якой працуе Марыя — гэта сярэдняя школа №179 у Мінску. Марыя паведаміла, што 15 лютага яна пабывала на ўчастках у кожнай школе на тэрыторыі 34-й Кунцаўшчынскай акругі: у школах №185 і №201, а таксама гімназіях №4 і №39.
«Нічога не абяцалі, учора (14 лютага — заўв.) сказалі ўзяць сёння пашпарт. Гэту работу ніяк не называлі, толькі растлумачылі, што рабіць, і паслалі на ўчасткі», — расказала Марыя пра акалічнасці таго, як яна была ўцягнутая ў фальсіфікацыю.
Актывіст Грамадскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук вырашыў праверыць, ці атрымаецца ў яго прыкінуцца такім настаўнікам і атрымаць бюлетэні на ўчастках акругі, да якой ён не належыць. Дзяніс нанёс у свой пашпарт пад пазнакай аб рэгістрацыі такую ж паметку, як на фота, што даслала нам Марыя.
15 лютага Дзяніс прыйшоў на выбарчы ўчастак, які знаходзіцца ў гімназіі №4 са сваім пашпартам і атрымаў бюлетэнь за іншага чалавека, у дакладнасці так, як гэта апісала Марыя. Актывіст зняў гэта на відэа, з якога, нажаль, не бачна, што менавіта адбывалася на ўчастку.
На наступны дзень, 16 лютага, Дзяніс вырашыў паўтарыць гэтую схему на двух іншых участках, у школах №185 і №201. Зноў у яго атрымалася атрымаць бюлетэні за іншых людзей, а ўвесь працэс быў зняты на відэа:
Відэа са школы №185 тут. : Відэа са школы №201 тут.
У канцы апошняга відэа Дзяніс звяртае ўвагу камісіі на той факт, што ён толькі што атрымаў бюлетэнь на ўчастку акругі, да якой не належыць.
На выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 2018 актывіст атрымаў бюлетэні тры разы, і можа атрымаць яшчэ раз, па месцы сваёй рэгістрацыі.
Паводле прэс-рэліза медыя-службы Грамадскага руху «Дзея»