Алена Леўчанка: «Мы аб'ядналіся як спартсмены. Нашы суайчыннікі заўсёды падтрымлівалі нас. Цяпер прыйшоў час зрабіць тое ж самае для іх»

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка паразважала пра ролю спартоўцаў у беларускіх пратэстах.

20200816101003.jpg

— Сёлета многія спартсмены выступалі за сацыяльную справядлівасць і іншыя палітычныя пытанні. Спартсмены зразумелі сваю сілу?
— Я думаю, што доўгі час спартсмены заставаліся проста спартсменамі. Вы чулі, што Леброн Джэймс сказаў: "Shut up and dribble "(затыкніся і вядзі мяч)?
— Вы маеце на ўвазе тэлевядучую Fox News Лору Інгрэм.
— Так. Людзі думалі, што нас не хвалюе нічога, акрамя спорту. У гэтым годзе мы даказалі, што грамадства памыляецца. Тое, як свет бачыць нас, змянілася. Мы знаходзім свой голас і разумеем, што можам быць больш, чым проста спартоўцамі. Мы становімся важнымі людзьмі ў грамадстве. Мы выкарыстоўваем нашу вядомасць, каб дапамагаць і падтрымліваць іншых людзей.
Я думаю, прама зараз мы творым гісторыю. Не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Мы аб'ядналіся як спартсмены і сталі лідарамі меркаванняў. Нашы суайчыннікі заўсёды падтрымлівалі і заўзелі за нас. Цяпер прыйшоў час зрабіць тое ж самае для іх, — сказала Леўчанка.
Паводле bytribuna