Амбасадары ЕС: мы будзем насіць спісы палітвязняў на сустрэчы з чыноўнікамі

Амбасадары краін Еўрасаюза выказалі салідарнасць з беларускім палітвязнямі. Пра гэта Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе «Еўрарадыё».

15373914_2aa0_4fdb_8392_8c5595659441_w650_r0_s.jpg


Дыпламаты краін ЕС заявілі, што будуць насіць з сабой спісы беларускіх палітвязняў на ўсе сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі.
"Мы зноў падкрэсліваем, што мірнае і ўстойлівае ўрэгуляванне бягучага крызісу можа быць вынікам толькі ўсеабдымнага нацыянальнага дыялогу пры поўным захаванні асноўных правоў і свабод народа Беларусі і поўным забеспячэнні запатрабаваных народам Беларусі дэмакратычных працэдур", — гаворыцца ў звароце амбасадараў.
На сёння ў спісе беларускіх палітвязняў сем дзясяткаў чалавек. Пабачыць спіс можна па гэтай спасылцы.
euroradio.pl