Анджэй Дуда запрасіў Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву

Прэзідэнт Польшчы запрасіў украінскага калегу на гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, паведамляе Белсат са спасылкай на прэс-службу Уладзіміра Зяленскага.

Фота прэс-службы Уладзіміра Зяленскага

Фота прэс-службы Уладзіміра Зяленскага

Дуда і Зяленскі сустрэліся 4 чэрвеня ў Бруселі, куды новы лідар Украіны адправіўся з двухдзённым візітам.
Паводле прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, ён з удзячнасцю прыняў запрашэнне.
«Спадзяюся і веру, што мы сумеснымі намаганнямі будзем тварыць гісторыю поспеху шчырых адносінаў сяброўства і партнёрскага ўзаемадзеяння паміж Украінай і Польшчай», – заявіў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Польшчы таксама выказаў надзею на прымірэнне дзвюх краін у гістарычных пытаннях і ўсталяванне праўды праз працу экспертаў.