Арцём Шрайбман: Хто і калі ў Беларусі здольны перахапіць уладу?

Арцём Шрайбман назваў самы рэалістычны сцэнар пераменаў у Беларусі, піша «Люстэрка».

_cihi_supraciu___lipen_2021___belarus___pahne_czabor__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман заявіў, што самы рэалістычны сцэнар наступлення пераменаў у Беларусі — праз паслабленне Расіі. Пра гэта ён распавёў у YouTube-шоу «Ток».

Шрайбман падкрэсліў, што пад паслабленнем Расіі ён мае на ўвазе сітуацыю, у якой у Лукашэнкі змяніліся б даступныя яму рэсурсы: і фінансавыя, і палітычныя, і вайскоўцы — і ён пачаў бы здзяйсняць «самаразбуральныя дзеянні».

— Умоўна кажучы, Расія аслабляецца ў выніку паразы [у вайне з Украінай] — і стасункі з Лукашэнкам псуюцца. Альбо Лукашэнка сам пачынае адграбаць, разумеючы, што Расія з'яўляецца хутчэй агмянём праблем, чым падтрымкі.

І ў гэтым працэсе ён ці занадта расціскае гайкі, ці да таго часу досыць слабы і нямоглы — палітычна ў тым ліку, — каб прапусціць, як нехта з атачэння перахапляе ўладу. Асабліва ў новых канстытуцыйных рамках, дзе з'яўляецца патэнцыял для двоеўладдзя паміж Усебеларускім сходам і прэзідэнцкай пасадай, — сказаў Шрайбман.

Ён таксама адзначыў, што тады «перахоп» улады будзе магчымы ў выпадку падзелу функцыі кіраўніка УНС і прэзідэнта. Гэта значыць, па словах аналітыка, калі прэзідэнцкую пасаду да таго моманту зойме іншы чалавек.

— Сітуацыя «Лукашэнка бадзёры і на кані» — гэта адно. Сітуацыя «Лукашэнка пры смерці і нідзе не паказваецца» — іншая. У ёй «эліты» пачнуць размаўляць паміж сабой пра тое, што, можа быць, трэба неяк засцерагчы сябе ад хаосу. І ў іх будзе для гэтага інстытут — Усебеларускі сход, — які будзе мець інструменты, каб сваім Палітбюро сабрацца і сказаць: «Хлопцы, дзяўчаты, здаецца, трэба ініцыяваць нейкія працэдуры».