Атака клонаў. Дзяржтэлеканалам не хапае герояў
Media IQ падрыхтавала нарэзку з сюжэтаў дзяржаўных тэлеканалаў, дзе відаць вялікую карусель аднолькавых асоб прыхільнікаў дзейнай улады.

Некаторыя прыхільнікі Лукашэнкі ад імя мінчукоў дзякуюць амапаўцам за працу, іншыя-называюць бел-чырвона-белы сцяг фашысцкім, трапляючы ў сюжэты дзяржаўнага ТБ.
Некаторыя «неадэкватныя пратэстоўцы» некалькі разоў адначасова трапляюць у камеры дзяржаўных тэлеканалаў.
«Дзяржтэлеканалам не хапае герояў, каб, з аднаго боку, стварыць вобраз 80-працэнтнай падтрымкі Лукашэнкі, а з іншага — неадэкватных пратэстоўцаў», — рэзюмуецца ў сюжэце.