Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніка ў Беларусі да часовага паверанага

Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніка ў Беларусі да часовага паверанага ў справах Аўстрыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка са спасылкай на генеральнага сакратара МЗС Аўстрыі Петэра Лаўнскі-Ціфенталя.

wind_red_flag_extreme_sport_austria_red_flag_pledge_the_flag_of_the_flag_of_the_united_states_atmosphere_of_earth_standarta_1057706.jpg


Дзяржсакратар адзначыў, што Аўстрыя падтрымлівае далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску на Беларусь, у тым ліку і дыпламатычнае — у сувязі з завяршэннем місіі паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вергетэр, Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніцтва да часовага паверанага, што не прадугледжвае ўручэнне даверчых грамат, піша REFORM.by.

Аўстрыйскі чыноўнік запэўніў Латушку, што Аўстрыя ўспрымае рэжым Лукашэнкі як саюзніка Расіі падчас агрэсіі ва Украіне і прынцыпова не мае з ім ніякіх кантактаў. Паніжэнне ўзроўню прадстаўніцтва ўкладаецца ў гэтую тэндэнцыю.

Амбасадарка Аўстрыі Алаіза Вергетэр ужо пакінула Беларусь: у яе скончылася дыпламатычная місія.