Закрыта крымінальная справа супраць Міраслава Лазоўскага

Як стала вядома «Нашай Ніве», Следчы камітэт закрыў крымінальную справу супраць фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага.

Міраслаў Лазоўскі

Міраслаў Лазоўскі


Яму інкрымінавалася незаконнае захоўванне зброі: падчас затрымання ў сакавіку 2017-га ў багажніку яго машыны знайшлі баявы аўтамат з патронамі.
«Я па-ранейшаму настойваю і настойваў, што гэты аўтамат мне не належыць, — сказаў нам Лазоўскі. — Скажу, што калі ты ляжыш тварам у падлогу з закручанымі рукамі, а табе адцягваюць пальцы… Да чаго там іх могуць прыкладваць? Якія махінацыі праводзіць? Калі мяне затрымлівалі, то мае рукі нейкі час мне не асабліва належалі… Словам, пакуль мне прыйшло толькі ўведамленне пра тое, што справа спынена «ў сувязі з нездзяйсненнем злачынства». Далей я збіраюся азнаёміцца з справай».
Паводле «Нашай Нівы»