Белы дом: Трамп і Пуцін сустракаліся на G20 двойчы, а не адзін раз
«На палях» саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу ў прэзідэнтаў ЗША і Расіі, акрамя афіцыйных двухгадзінных перамоваў, адбылася яшчэ адна, неафіцыйная сустрэча, паведаміў Белы дом.
Паведамляецца, што другая размова Трампа з Пуціным адбылася падчас вячэры для кіраўнікоў дзяржаў, праз некалькі гадзін пасля іх першай сустрэчы, якая доўжылася больш за дзве гадзіны.
Большая частка першай — фармальнай — сустрэчы Трампа з Пуціным была прысвечана абмеркаванню меркаванага ўмяшання Расіі ў амерыканскія выбары. Пасля той сустрэчы расийскі прэзыдэнт заявіў, што яму здаецца, што Трамп прыняў яго запэўніванні ў тым, што Масква не ўмешвалася ў выбары прэзідэнта ЗША.
Другая размова двух прэзідэнтаў працягвалася прыкладна гадзіну, пішуць амерыканскія СМІ са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома.
Як піша Washington Post, прыкладна ў сярэдзіне вячэры для кіраўнікоў дзяржаў Дональд Трамп ўстаў з-за стала і перасеў са свайго месца на вольнае месца побач з Уладзімірам Пуціным. Трамп быў адзін, а з Пуціным быў яго афіцыйны перакладчык, піша Washington Post.
На думку газеты, той факт, што Трамп сам ініцыяваў другую сустрэчу, паказвае, як моцна амерыканскі прэзідэнт прагнуў ўсталяваць сяброўскія адносіны з Пуціным у ходзе саміту ў Германіі.
Паведамленні аб другой сустрэчы Трамп з Пуціным, напэўна, выклічуць новы усплёск крытыкі на адрас прэзідэнта ЗША ў кангрэсе, у тым ліку і з боку рэспубліканцаў.
Усё гэта адбываецца на фоне не сціхаючага скандалу вакол абвінавачванняў у змове прэзідэнцкай каманды з Крамлём, які разгарэўся з новай сілай пасля таго, як стала вядома, што Дональд Трамп-малодшы ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі 2016 года сустракаўся з расійскім юрыстам у разліку атрымаць кампрамат на суперніка яго бацькі, кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.
Высокапастаўлены супрацоўнік Белага дома, на якога спасылаюцца СМІ, не паведаміў канкрэтных дэталяў другой гутаркі Трампа з Пуціным, але пацвердзіў сам факт сустрэчы — пасля таго, як пра гэта паведамілі некаторыя СМІ.
Першым яшчэ аб адной сустрэчы Трампа і Пуціна распавёў кіраўнік міжнароднай даследча-кансалтынгавай фірмы Eurasia Group Іэн Бреммер. Ён паведаміў Washington Post, што даведаўся пра сустрэчу ад двух удзельнікаў вячэры кіраўнікоў дзяржаў, якія былі яе сведкамі.
Паводле bbc.com