Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся па нафце на 2013 год
Расія яшчэ не ўзгадніла аб'ём паставак нафты ў Беларусь на 2013 год. Як паведаміў журналістам намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч, на дадзены момант бакі не ўзгаднілі заяўлены Беларуссю аб'ём паставак нафты да 23 мільёна тон.

не ўзгаднілі заяўлены Беларуссю аб'ём паставак нафты да 23 мільёна тон.
"Перамовы па гэтым пытанні працягваюцца", — сказаў Аркадзь Дварковіч 17 лістапада, перадае РБК.
Як перадаваў Тэлеграф, Расія хоча прымусіць Беларусь пагадзіцца на пастаўку на расійскі
рынак 2–2,5 мільёна тон нафтапрадуктаў з расійскай нафты ў 2013 годзе, і гэтае патрабаванне з'яўляецца ўмовай для падпісання паліўнага балансу на наступны год.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што афіцыйнаму Мінску ўдалося пераканаць
Расію аднавіць пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале ў ранейшым аб'ёме. Паводле яго слоў, бакі таксама ўзгаднілі аб'ём паставак нафты на 2013 год.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў 15 лістапада, што Мінск не мае
намеру выплачваць Расіі кампенсацыю ў памеры 1,5 мільярда долараў за выкарыстанне так званай "распушчальнікавай" схемы. Паводле яго слоў, Беларусь заўсёды працавала карэктна і
выконвала ўсе абавязацельствы, і бяспошлінны продаж нафтапрадуктаў за мяжу пад выглядам растваральнікаў упісваўся ў дзеючыя дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю.
telegraf.by