Беларусь закрые пасольства ў Ізраілі «на прынцыпах узаемнасці»
У сувязі з рашэннем Ізраіля пра закрыццё пасольства ў Мінску Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, вымушана распачаць комплекс мер па завяршэнні дзейнасці сваёй дыпламатычнай місіі ў Тэль-Авіве.
Пра гаворыцца ў апублікаваным у чацвер на сайце МЗС Беларусі каментары прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства Дзмітрыя Мірончыка ў сувязі з закрыццём ізраільскага пасольства ў Мінску.
«Звычайная дыпламатычная практыка такая, што на закрыццё пасольства адказваюць аналагічным чынам. З шкадаваннем вымушаныя пацвердзіць, што ў сувязі з рашэннем Ізраіля пра закрыццё пасольства ў Мінску Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама вымушана распачаць комплекс мер па завяршэнні дзейнасці сваёй дыпламатычнай місіі ў Тель-Авіве», — гаворыцца ў каментары.
«Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з’яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах», — дадалі ў МЗС.
У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што падобны крок — закрыццё ізраільскага пасольства, — ужо здзяйсняўся ізраільскімі партнёрамі ў 2003 годзе, і менш чым праз год ім давялося яго выпраўляць.
«Упэўнены, што падтрыманне адносін паміж Беларуссю і Ізраілем на ўзроўні пасольстваў — аб'ектыўная неабходнасць, а аднаўленне іх дзейнасці — толькі пытанне часу», — падкрэсліваецца ў каментары Мірончыка.
Рашэнне аб закрыцці ізраільскага пасольства ў Беларусі, прынятае з меркаванняў эканоміі, і ўступіла ў сілу 6 студзеня 2016 года.