Былы галоўны траўматолаг выйшаў на волю з СІЗА КДБ
Аб гэтым паведамляе TUT.BY cа спасылкай на ўласныя крыніцы.
«З 7-га студзеня ён дома», — сказаў адзін са знаёмых Бялецкага. «Таксама чуў, што Аляксандра Валянцінавіча вызвалілі. Але не думаю, што кропка [у ягонай справе] пастаўленая», — лічыць другая крыніца.
У прэсавай службе КДБ адмовіліся ад каментараў.
Аб затрыманні кіраўніка РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Бялецкага стала вядома летам мінулага году падчас маштабнай аперацыі сілавікоў па "справе медыкаў". Старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў, што Бялецкі быў заключаны пад стражу за выдачу дазволаў на абслугоўванне і рэмонт медабсталявання пэўным фірмам за адпаведную плату. Пры вобшуку ў ягоным гаражы і па месцы жыхарства ў тайніках знойдзена больш за 500 000 долараў у эквіваленце.
Новым дырэктарам РНПЦ стаў Міхаіл Герасіменка, які быў старшынёй Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Цікава, што за некалькі месяцаў да затрымання Аляксандр Бялецкі атрымаў званне акадэміка.